Андрэй Адамовіч. Замовы

Ад спаму
Ішоў народ яб-рот. Аднекулі плот. Народ устаў і далей не пайшоў. Так і спам не пройдзе. І не яб-ццо.

Ад канторы
Кантора-кантора, злаві крывога Рыгора, лысага Грышку, рудога Мішку. А я роўны-гладкі. Мяне х-й зловіш.

Каб маршрутка прыйшла
У вэбе-тырнеце ёсць юцьюб. Там усё паказваюць. Нават паказваюць, як х-й вузлом завязваюць. Вось і маршрутка пакажыццо хутка.

Для скідак
На моры-кіяне стаіць гара з х-мі. На той гары арол, х-й брыльянтавы. Які даў-ёб на тую гару лезе, усіх скідвае. Так і ў (назва крамы) на ўсё скідкі будуць. А як не будзе скідак, дык прагараць гэтыя буржуі і будзе ім ліквідацыя склада. Ваша рэшта!

Для сэйлаў
Сэйлы, ё… вашу маць, ідзіце да мяне на шопінг (тры разы).

На добры вечар
За трыдзевяць зямель, у залатой пячоры сядзіць Бэн Ладэн і п’е, с-ка, круглы год. Так і я сёння нап’юся ў бары і нас-ць мне будзе на ўсіх.

На добрую язду (дзявочая)
У адной бабкі жылі тры казлы. Прыйшлі да бабкі госці. Тады ўсіх казлоў зварылі і з’елі. Так і сёння на дарогах казлоў не будзе. Амін.

На добрую язду (мужчынская)
Пайшоў Піліп раз на дыскатэку. І адна бландынка яму не дала. І другая бландынка яму не дала. Падкаціў тады да брунеткі і рудой. І тыя не далі. І я між калёсаў нікому не ўеду, і мне ніводная б-дзь у жопу не дасць.

На прыгожага-багатага
Раз ішла дзеўка лесам. Тут з хмызоў мужык. От каб і я так выйшла за прыгожага і багатага. Амін.

Каб не падаў
За трыдзевяць зямель у Ляфорніі сямсот гномаў робяць порна. А з імі сто беласнежак. І вось яны ўсе цяпер табе (імя) х-й трымаюць.

На абарону
Ішоў Сам Сус Хрыстос праз калінавы масток. А на тым мастку ляжаць чорныя шары. І ён па тых шарах біў-біў, усе разбіў. І хто мне (імя) тых шароў накідае, у таго яйцы трэснуць. А Багародзіца таму ўкладзе чорны шар заместа сэрца. Амін.