І гвозд нашай праграмы –
дзяўчына, здольная здзейсніць найстрашнейшыя зверствы,
пафарбаваць сабаку алейнай фарбай, пераспаць з трыма
хлопцамі адначасова, у тым ліку з адным у думках, –
гарыць у пекле.
Націскаючы на кнопку, калі ласка, памятай,
што ніхто ніколі не кахаў цябе так, як я,
і ніхто так моцна не прагнуў свабоды
поруч з табою. Проста ў маіх магчымасцяў
былі свае межы.