Андрэй Адамовіч. Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…

я сёння зайшоў у Вікіпедыю, а там не было артыкула пра Рафала Ваячка,
а яшчэ я чуў што 11 тысячаў беларускамоўных артыкулаў з Вікіпедыі пайшлі па астралябіі
праз збыткоўныя мяккія знакі
я запытаў у Яндэкса – чаму?
і ён адказаў мне
бо эпоха вымагае цвёрдасці
бо эпоха вымагае цвёрдасці