Халат

Ты паехала з гэтага гораду,
Пакінула мне колерны халат.
Сказала: “Трымай, час ад часу насі.”
Але, што рабіць, нашу. Лянуюся раніцамі
Варыць каву, затое штосерады на рагу
Вуліцы гандлюю плянам у тваім халаце.
Можа, гэтыя хлопчыкі атрымаюць
Сапраўдны глюк пра закаханага пушэра,
Які ў душы чорны і нават набыў сабе
Нігерскае футра і знак даляру.
Уласна, гэта ня глюк.
Але і плян мой хутчэй нагадвае канюшыну.
За тры дамы, ад маёй кропкі ёсць
Наркалагічны дыспанцэр. Калі я іду туды,
Улажу ў гарнітур, нацягваю гальштук.
Лекарам я адпускаю сапраўдны мараканскі гашыш,
Дэманструю плёмбы і шворку твайго халата,
Маўляў, глядзіце, і тавар, і пушэр сапрадныя,
Вам Дзед Мароз ня быў сапраўднейшым,
Гашыш лепшы за Орбіт, лепшы за гісторыі хваробы
І вашыя хімічныя лекі. Гашыша гашыша ўсім задарма
Я прынёс вам. Вось, калі ласка: грошы за марку,
Грошы за пушэра, грошы за вашае шчасьце.
Плюс дастаўка, але ты ведаеш іх заробкі.
Вымушаюць да зьніжак, я іх разумею,
Кожны дзень да іх прыходзяць мае кліенты,
Каб лекаваць невылечнае, каб лекаваць душу.
Іх усіх трэба адпальваць, адылі заглынуцца
Сьлязьмі проста ў іх на рукох,
На рукавох белых халатаў.
Ведаеш, як гэта, калі баліць душа, баліць
І не дапамагае ні гашыш, ні опіюм.
Баліць, адно, што не бачна пад стракатым халатам.
Ведаеш, як прачынаешся ў тры гадзіны,
Выходзіш на гаўбец, пачынаеш шукаць
Па кішэнях нагавіцаў, якія ня здымаў на ноч,
Цыгарэты, і пачынаеш плакаць.
Вось яны і ідуць да лекара ў чацьвер,
А ў сераду яны ідуць да мяне.
І ўсе мы ведаем – ім шандык.
Мы ведаем, шандык мне і лекарам.
Таму я не крыўдую на цябе за тое,
Што ты ўзяла і паехала з гэтага гораду.
Можа быць, калі небудзь, калі нашае сонца
Будзе дагараць, ня ведаю хто,
Можа, мэнаджэр па продажам Бэнтлі, запытае ў цябе:
“А дзе, гэтая жопа, чакай, як яе, ну, поўная дупа?”
“А!..” – скажаш ты, і дрыготкай рукой
паставіш на мапе крыжык.