Віктар Сямашка. Парад Парадаў

Баўце час плённа,
што трэба пасьпеецца

Лінейны шлях
заўсёды тупіковы

Кіроўцу варта вучыцца
перадусім валодаць сабой

Для пільнае ўвагі
патрэбны лёгкі раздражняльнік

Юрлівасьць ня ў выглядзе пані,
а ў позірку пана

Не чалавек брудны,
а шкло акуляраў

З Богам нічога ня страшна,
зь любоўю – усё лёгка

Слова пачутае
цані болей за друк