Наста Манцэвіч. Вілейка. Дубаўка. Раніца

Вілейка. Дубаўка. Раніца.
Ён сказаў у нудзе:
«Сэ ля ві»,
і мы селі ля Віліі.
Запалілі.
Каменьчыкі ў рэчку кíдалі,
глядзелі, як распаўзаюцца
кругі ад іх па вадзе…