Віялета Пачкоўская. Віёла

спадар, зайграйце на віёле
дастаньце скрыпку з футаралу
яна бяз вас засумавала
і вабіць вашых рук няволя
спадар, зайграйце на віёле
выправу, бранль у стылі рэгі
вы самі гэтага хацелі
струна і смык ўжо больш за ролі
спадар, зайграйце на віёле
і не заплюшчвайце вачэй
цалуе вас віяланчэль
каленьмі сьціснуўшы да болю
спадар, зайграйце на віёле
спадар, зайграйце на віёле