Ён, як кажан,
абжывае склепы,
паддашшы, пячоры,
удзень ён спіць,
уначы палюе,
вісіць галавою ўніз.
Патрэбна моцнае ўяўленне,
каб параўнаць яго з птушкай.
Ён сляпы,
шле сігналы,
прымае сігналы.
можна сказаць: чуе
толькі самога сябе.
Калісьці лічылася, што ён жывіцца
чалавечай крывёю, але яму
хапае і мухі,
хрушча, матыля.
Калі я быў маленькі,
я выходзіў у прыцемках
“на кажаноў”.
Я кідаў угару камяні,
а кажан пікіраваў
за імі, у апошні момант
цяміў, што гэта падступства і адразу ж
мяняў курс.
Часам, калі камень
быў большы, кажан стукаўся
аб яго і падаў на зямлю. Паэзія,
калі яна ёсць,
сёння нагадвае камень,
часам – цагліну.