Свабода ― гэта калі ведаеш,
Што за пачуццё асабістай выключнасці
Усё жыццё будзеш расплачвацца
Адзінотай.
Свабода ― гэта калі кожны
можа сказаць,
Што першы катрэн твайго верша ―
Пафаснае фуфло.
Таму свабода ― гэта, калі кожны
Можа з гонарам прамовіць:
“Так, я підар!
Але і астатнія кандыдаты таксама!”
Да рэчы, свабода ― гэта яшчэ і
Калі я выкарыстоўваю
У сваіх вершах словы:
Підар, блядзь і піздзец.
Свабода – гэта ведаць, што
Праўда заўсёды адзіная,
Але ў кожнага яна
Свая, бо
Свабода – гэта пісаць верш пра свабоду
Свабодным вершам, і ведаць,
Што адзінае табе наканаванне –
Друкаваць вершы пра каханне.