Месяц над мурам тваім, Яне,
Лезе, лезе на неба —
Зьнішчае зоры.
А на бруку сьмецьце і слота.
Асьцярожна па ім у завулках
За хлопчыкам,
Што мае бурштыначку ў завушніцы,
Крадзецца нехта ў рытме соўлу
І лічыць крокі.
Дзевяноста восем, сем,
Шэсьць — зьбіваецца…
Падае
І чуе ў той самы момант,
Як б’е ў далёкі звон месяц…
Ён адыходзіць. Проста на бруку.
Ад тугі па хлопчыку і самоты.
Ты і сам гэта ведаў, Яне.