Андрэй Хадановіч. ***Складаю хайку

Складаю хайку –
не хапае словаў,
пішу паэму –
пераймае дых.
Паэтам
невылечна мёртвых моваў
да сьмерці
прахадзіць у маладых.