Райнер Марыя Рыльке. О, дзе ж ты, Ясны наш (пер. В. Сёмуха)

О, дзе ж ты, Ясны наш? Чаму ніколі
не распасьцёр сваёй магутнай волі
па-над надзеямі сьвятла, дабра?

Чаму не апраменіў нам юдолі,
о ты, Вячэрняя Зара?