Петэр Хухель. Гадзюка

Прыгажуня-гадзюка,
праляцела сарока скрозь твой сон
і скрала золата з куткоў вачэй.

Галавой нерухомай на шурпатым чэрапе,
дзе гарыць, гніючы,
Алегаў конь,
ты чакала ночы.

Яна прыйдзе з беразняку,
бурштынавокая,
сябра кажаноў,
і залье горкім малаком
сцябло дзьмухаўца.