Дым,
падымаецца цень,
ідзе па хаце,
дзе старая,
з гусіным крылом
у слабой руцэ,
з печы змятае попел.
Гарыць агонь.
Памятай пра мене,
шэпча пыл.
Лістападаўская смуга,
дождж, дождж і кашэчы сон.
Неба чорнае
і слотнае над ракой.
Час цячэ з разяўленай пустэчы,
цячэ па жабрах
і плаўніках рыб,
па ледзяных вачох анёлаў,
што сходзяць
у тонкіх прыцемках
узмахамі сажы
да Каінавых дачок.
Дым,
падымаецца цень,
ідзе па хаце.
Гарыць агонь.
Памятай пра мене,
шэпча прах.