“…під мостом Мірабо не розійдуться кола пітьми”
Наталка Білоцерківець
Бухі бухгальтар у таксоўцы
імчыць з фуршэту на фуршэт.
Яму херова. Ён кіроўцу,
харону ў кепцы, тэт-а-тэт
нікчэмнага жыцьця палову
выкладвае як на духу;
як бавіўся ды біўся клёва,
пра ўсіх знаёмцаў – ху-із-ху.
Бы мікі маўс у масоўцы,
на схіле дзён – нікчэмны лох,
наіўны праўда- й шчасьцялоўца.
Цяпер – што Бах яму, што Босх.
Дом зруйнаваны. “Дах” сарваны.
Ёсьць дрэва, сын і дрэнны сон.
Чытае бібліі-караны;
нібы старэнькі патэфон,
хрыпяць старонкі “…грэшны…грэшны…”
і там, і тут – паўсюль шыза.
Па твары сьлізгае нясьпешна
празрыста-вязкая сьляза.
Ён дастае з кішэні пляшку,
бы пісталет/балёнчык/нож,
і п’е, каўтае доўга, цяжка…
Пасьля выходзіць. Валіць дождж.
На мосьце між нязнаных terra’ў
канец маршруту. Fin-de-шлях.
Ані гетэры; й колы цемры,
бы колы пекла, далавах.
13.01.2005