Няма чаго лавіць, апроч
апошняе маршруткі!
Куды ні руш, куды ні кроч,
дагоняць халады.
Бо вераснёвай цеплыні
не ўтрымаць за грудкі.
Папрэшся ў цемры на агні,
а трапіш не туды.
Куды знікае ўчора й дзе
канец тваім прыгодам?
Няма ратунку ў горадзе,
і ў доме ні душы.
Праходзяць лета з вераснем
падземным пераходам
і замыкаюць дзверы снам,
і ў спіну скавышы.