Міхаіл Баярын. Уладар і госць

у хмарным замку сабраўшы разам
ўсе шчасці явы, ўсе тайны цемры
у вечным сьвяце найпоўных чашаў
ў аздобе гудаў, дзявіц суквецці
ў сяброўстве вояў, у шэпце мудрых
ў быцця вяршыні вітаўт сусвету
чакае моўчкі, калі ў пакоі 
увойдзе самым жаданым госцем
заўжды адсутны ўладар нястачы