Ня плач, Магдаліна, — улоньне Евангельля,
ты не сумуй, непахісная верніца,
вернецца твой гасподзь прагны –
па тэорыі імавернасьці –
абавязкова вернецца.
Паступова зацягнецца сэрца багнаю,
будзе балюча і крыўдна да скону –
і вернецца твой гасподзь прагны,
вернецца, вернецца абавязкова.
Чакаць у кнігарнях, кавярнях, метро,
на гэтым сьвеце чакаць (і тым)
і памятаць нават у ложку ўтрох,
што вернецца Божы сын.
Калісьці настане апошні год –
чаканьнем адно нічога ня зьменіш,
бо ты памрэш без прыходу Яго.
І ты першай Яго сустрэнеш.