Яснай памяці маладосць,
Што на крылах дарогі мерала,
Вокал – роднай зямлі прыгажосць,
Вір змагання, ў якое я верыла.
Воляй лёсу заўжды адна.
З юнай сілай, са смехам звонкім
Вылятала мая вясна
Ўсё з вятрамі наперагонкі.
Час быў дзіўны ля нашай мяжы,
Увабранай шыпшынай і верасам.
Так часамі хацелася жыць,
А часамі нат жыць не хацелася.
Трудна вочы было адарваць
Ад вясны, ад зямлі прынаднае,
Цяжка людзям было дараваць,
што яны да людзей неспагадныя.
Ўсё адныя гуляюць і п’юць,
А другія – слязамі плюскаюць.
І я выбрала сцежку тваю,
Маці-доля мая беларуская.
Ці прыходзіў ў пакутах адчай?
Я такога пакуль ня знаю,
Толькі сьёзы віруюць ў вачах,
Калі моладзь на шлях той ступае.
Калі горда стае у рад
Стража зямлі неадроднае,
Калі цвёрда пытае праўд
Для забытае долі народнае.