На прыпечку мурлыча кот,
Гадзіннік мірна б’ецца,
І сэрца шыфраваны код
Чутно ў цішы, здаецца.
Маўчанне, цемень угары.
Насуперак спакою
Я з вамі гутару, сябры,
Тугі мае прыбоем.
На прыпечку мурлыча кот,
Гадзіннік мірна б’ецца,
І сэрца шыфраваны код
Чутно ў цішы, здаецца.
Маўчанне, цемень угары.
Насуперак спакою
Я з вамі гутару, сябры,
Тугі мае прыбоем.