мае пальцы песьцяць клаву
яна плоская негрыцянка
па нейкім непаразуменьні
такое славянскае імя
яна дасканала ведае алфавіт
і аказвае мне знакі прыпынку
трымае пад контралам
і часам дазваляе ўставіць
на ўсе выпадкі жыцьця
ў яе ёсьць дэліт і бэкспэйс
мая клава мае свае плюсы, мінусы
і нават сваё роўна
пакуль я зь ёю – я з вамі
мне з вамі цудоўна