Вось і казачцы канец,
хто ня слухаў – на гаўбец!
Скокні ўніз, прыляж на дно,
скуль нічога не відно.
Скончыўся крэдыт надзей –
банк збанкрутаваў – хутчэй,
не марудзь, бяжы адсюль,
упарты і адчайны нуль.
Сьпяць і мышкі, і стрыжы,
сьпяць анёлы у душы.
Скарыстайся гэтай хвіляй –
мэтраў 50 пад кілем –
жахні ў казачны тунэль.
Хлопча, ты засеў на мель:
зацякае ў трумы страх,
кліча ў цемру голас-маг.
Пакладзі ў бутэльку ліст.
Ты –вандроўнік, ты – турыст.
Скончыўся пусты круіз:
зараз шлях дадому – ўніз.
29.01.2005