Эрнэст Брыль. Прыпынак Ісус, асуджаны на смерць (пер. В. Сёмуха)

Мы ўсталі. Цяжка хадзіць упоцем —
Юду на шыі сваёй знаходзім.

Юда нам дзюбаю дзюбае ў карак;
Слухае моўчкі сэрца ахвяраў.

І вострыць пёры, глытае сліну,
Нюхае плесню, сон і падліну.

Собі нам, Божа, злітуйся з люду,
Бо заціскае нас крыламі Юда,
Вырас і тлушчам заплыў сапсела,
Прагне, каб сталі мы з ім адным целам.