Георг Тракль. На вечар сэрца маё (пер. В. Сёмуха)

Увечары чуецца крык кажаноў.
Два гнедкі брыкаюць па лузе.
Шуміць чырвоны клён.
Вандроўцу мроіцца ўтульны шынок пры дарозе.
Цудоўна смакуюць маладыя віно і арэхі.
Цудоўна: блукаць на змярканні упоена ў лесе.
Праз чорнае голле гучаць балючыя гукі званоў,
І раса ападае на твар.