галінкаю тою
якая згарэла
галінкаю тою
насустрач хітнецца
аціхлае рэха
насустрач хітнецца
праз месяцы й сонцы
і горныя стрэхі
праз месяцы й сонцы
параніць раптоўна
як водгульле стрэлу
параніць раптоўна
прадоннай тугою
аленяга рэву
прадоннай тугою
з нябыту прарвецца
і ліне ў прарэхі
з нябыту прарвецца
праз межы й разоры
і горкія рэкі
праз межы й разоры
кранецца бязмоўна
адвечнага дрэва
кранецца бязмоўна