Яна:
Па галінцы бягу я
Якую бачыць адно зямля
І таму што яе ўбачылі
Я па ёй бягу.
Я караскаюся лінаю
Якую бачыць адно верх слямгі
І таму што яе ўбачылі
Я караскаюся ёю.
Я на самым лязе балансую
І тое адзін ты бачыш
І толькі таму што ты бачыш
Я на ім балансую.