На гары, на гары ды найвыдатны двор –
  А верас ведае, дзе мой сон –
У двары харомы ды на княскі ўзор –
  А валошка знае, нашто мне ён.
Анягож, на гары ды найвысокі дом
Абыходзь, мой коню, гару кругом –
  А верас ведае, дзе мой сон,
  А валошка знае, нашто мне ён.
А вакол двара ды найвысокі плот –
  А верас ведае, дзе мой сон –
І пільна сцерагуць ваяры ўваход –
  А валошка знае, нашто мне ён.
Анягож, ды сцяна з цаглін і валуноў,
Абыходзь, мой коню, гару ізноў –
  А верас ведае, дзе мой сон,
  А валошка знае, нашто мне ён.
На гары не спяць у глухой начы –
  А верас ведае, дзе мой сон –
І шчыты блішчаць, і звіняць мячы –
  А валошка знае, нашто мне ён.
Абыходзь, мой коню, гару яшчэ,
Ды загарайся, двор, ды палай ярчэй –
  А верас ведае, дзе мой сон,
  А валошка знае, нашто мне ён.