Паэтцы М. М.
Дождж лупіць у шыбы. Елкі
Бацькі добрыя цягнуць у хаты.
Мужыкі зь сякерамі іх ловяць,
Прымушаюць сплочваць штрафы.
А Баба Мароз ад самага ранку
Ляжыць сабе ў алкагольнай коме.
Ёй цёпла ў зімовым лесе,
Ёй мядзьведзі прыносяць маліну.
Ля яе тлусты стос паштовак –
Злыя дзець робяць замовы:
Каб хіміца дурная здохла,
Каб Машка панчохі падрала.
Дый нічога, усе будзе добра –
Алкагалізм, той казаў, невылечны.