Андрэй Адамовіч. Баба Мароз і чырвоны стос

Паэтцы М.М.

Дождж лупіць у шыбы. Елкі
Бацькі добрыя цягнуць у хаты.
Мужыкі з сякерамі іх ловяць,
Прымушаюць сплочваць штрафы.

А Баба Мароз ад самага ранку
Ляжыць сабе ў алкагольнай коме.
Ёй цёпла ў зімовым лесе,
Ёй мядзведзі прыносяць маліны.

Ля яе стос высокі паштовак –
Злыя дзеці робяць замовы:
Каб хіміца дурная здохла,
Каб Машка панчохі падрала.

Дый нічога, усе будзе добра –
Алкагалізм, той казаў, невылечны.