Што такое літаратурнае радыё

1. Літаратурнае радыё —гэта, у першую чаргу, радыё. Вы можаце пераканацца ў гэтым, націснуўшы на кнопку нашага плэера.

2. Літаратурнае радыё — гэта, без сумневу, літаратура. Але не ўсялякая літаратура, а літаратура беларуская. І нават не ўсялякая беларуская, а толькі тая яе частка, што была агучаная самімі аўтарамі.

3. Акрамя гэтага, Літаратурнае радыё — гэта фанатэка, якая ўвесь час папаўняецца запісамі пісьменнікаў і паэтаў.

Аўтарскія правы
1. Большасць запісаў, якія гучаць у эфіры Літаратурнага радыё, былі перададзеныя Радыё Свабода (праектам «Начная чытанка»).

2. Далёка не ўсе тэксты друкуюцца на сайце з дазволу аўтараў. У выпадку, калі вы з’яўляецеся аўтарам і не жадаеце, каб Вашы творы гучалі ў эфіры і былі змешчаныя на сайце Літаратурнага радыё, паведамце нам пра гэта.