Чэслаў Мілаш. Калі няма

Калі Бога няма,
то не ўсё дазволена.
Бо чалавек – вартаўнік брата свайго,
і яму нельга засмучаць брата,
кажучы, што Бога няма.