Ты, што пакрыўдзіць пасмеў чалавека,
Боль і пакуты зняважыўшы смехам;
Блазны твае адгукаюцца брэхам,
Праўду і крыўду мяшаючы ў здзеку;
Маеш гурму падхалімаў, ахову,
Узнагароды, партрэты, парады;
Хтосьці табе пакланяецца, рады,
Што яшчэ дзень перажыў паспяхова…
Не расслабляйся! Паэт не забудзе.
Можаш забіць яго – з’явіцца новы.
Ён захавае ўсё ўчынкі і словы.
Лепш бы ты выбраў світанак зімовы,
Сук і пятлю ў справядлівыя суддзі.
Вашынгтон, 1950