Нават самымі спякотнымі чэрвеньскімі днямі,
на золку, калі паветра такое вільготнае і халоднае,
нібы хірург робіць шунтаванне праз
вялікую і малую галёначныя косткі,
калі выйсці на двор
і сесці ў траву,
совы будуць думаць, што ты сядзіш на мурашніку,
такія возьмуць дрыжыкі,
але, калі разняволіцца і трымацца нерухома,
доўга-доўга,
на скуру ўпадзе раса.
Калі вы ўжо доўга разам,
нешта падае ў тваё цела,
каменьчыкамі ў ныркі,
і выходзіць доўга і
так балюча,
што лекарам дазваляюць уводзіць
морфій другі раз,
а бывае, што і трэці.
І гэта не каханне,
не,
гэта соль,
якую не выплакаў.