Павел Свярдлоў. Я лёгкі…

Я лёгкі.
Вельмі лёгкі.
Я ніхто.
Я паляцеў ―
Не адчуваю цела!
Палёту замінала паліто ―
я зьняў яго!
Яно ўніз ляцела,
бы птушка чорная,
бы да зямлі квіток.
Дажджынкі напаілі паліто.

Праз тое
зямля ператварыла палітое
у зямлю.
Я ж крочу небам,
я жыву ― ня сплю.
Я крочу марай, што сьціскае скроні.
Твой шэпт, твой подых, сьлед тваёй далоні…
Успамін заместа крылаў.
Валідол.
Я лёгкі.
Вельмі лёгкі.
Як анёл.