Варкалася. Сланечнік як ацтэк ля
аптэкі біў паклон Амону Ра.
Я за табой пайшоў бы ў пекла, Тэкля,
у пекла пральняў, сральняў і аптэк, бля,
і жызьнь была бы вечная ігра.
Кімараць піянеры пра Артэк ля
раскладу, а цягнік ідзе ў Ташкент.
Я за табой пайшоў бы ў пекла, Тэкля,
у пекла буцікоў і дыскатэк, бля,
і буцікам занюхаў бы абсэнт.
Напружваюць іконы і хай-тэк ля
гары Сіён, дзе казкай вее мірт.
Я за табой пайшоў бы ў пекла, Тэкля,
у пекла банкаў і бібліятэк, бля,
і Бібліяй запіў бы чысты сьпірт.