выходзіш на двор з разбітымі кулакамі
святкавалі ўчора твае дваццаць чатыры
спачатку з мэблі выпілоўвалі арыгамі
на салодкае – сэкс у засцаным сарціры
выходзіш на двор з разбітымі кулакамі
бегаў па піва забыўшыся на кастэт –
ён табе паставіў каленам паміж нагамі
твае пальцы сустрэліся з яго зубамі
– масавы тэт-а-тэт
зранку ўсё гэта як леташнія навіны
толькі ўзгадаеш – глядзелі надвор’е і спорт
добра дажджы на дарогах пакінулі каляіны
добра ў фінале Макс Мірны выйшаў на корт
здаецца і свята але з прадказальным фіналам
чагось не хапае каб быць у сапраўднай журбе
нібыта ў школу ідзеш з поўным жуйкі пеналам
ды адчувае ачко, што пару “калоў” аграбе
гэта не ты ўсіх учора паставіў ракам
гэта святыя маліліся за цябе