Будзе горача і вільготна вакол тваёй дамавіны.
А мы будзем уздымаць кубкі і піць салодкі воцат
І горкую праўду тваёй сьмерці
У ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ Ў СЬМЕРЦІ ДЗЕНЬ.
І мы будзем апускаць пальцы ў твае пухніны.
У твае сэрца, чорнае, як думкі кацапа,
У твае лёгкія чорныя, як Чорнае мора.
Вось так, Сяргею, вось так, Сяргею,
Жыццё выявілася карацейшым за хуй.
І не пасьпеў ты сказаць “ВОХ”,
І не пасьпеў ты напісаць мадрыгал
У нябесную пракуратуру,
Як яно выйшла зь цябе.
Жыццё выйшла зь цябе як хуй з порнаакторкі.
І калі яно зь цябе выходзіла.
На апошніх яго міліметрах.
Нарадзіўся гук.
Гэты гук быў адзін у адзін гук выхаду хуя з порнаакторкі.
А мы стаялі ў цябе ў галавох, нахіленыя і пачулі:
О, мае Паазер’е!
Мае Палесьсе!
О, мае Паазер’е, – сьпяваў ты, – твае азёры ляжаць
Шнарамі асьпянымі на твары маёй краіны. О, мае Паазер’е,
Твае паазеры.
Твае паасобные зеры.
І паазеры.
Нарэшце ты захрыпеў і мы ўздыхнулі з палёгкаю, але
О, мае Палесьсе, – працягнуў ты. – твае лясы
Гэта штосьці зь чымсьці. Гэта як хуй у роце порнаакторкі.
Гэта нібы літр гарэлкі пасьля працоўнае зьмены,
Гэта як дынастыя сталевараў
У культванадроўцы. Гэта як тры латышы на стрэме.
Гэта.. – ты нарэшце зьбіўся з думкі.
О мае Паазер’е!
Мае Палесьсе!
Зацягнуў ты сваю нудотную песьню.
І яна цягнулася нібы гук варгану над голым стэпам.
О мае Палесьсе, твае палясоўшчыкі жаруць жывых вожыкаў
І думкамі працінаюць сьцены. Твае рэкі такія марудныя,
Што вада ў іх ператвараецца ў рыбу, пакуль дацячэ да мора.
А рыбы гэтыя такія пляскатыя, што на адным іх баку
Жыве Ян Гус, а на другім – Караль Густаў Ян.
– Хто жыве? – не зразумелі мы.
– Ну, жыве там нехта, якая вам розніца?. – умяшалася дамавіна.
Ты працягваў.
О, мае Паазер’е!
Мае палесьсе!
О, мае Менскае ўзвышша!
Твае пагоркі нагадваюць мне сельскагаспадарчую акадэмію,
З яе шасьціногімі прафесарамі і рагатымі дацэнтамі.
О, мая Старая Літва!
Явары з тваіх легендаў – слупы дэмакратыі майго краю.
Паляўнічыя з тваіх вершаў – адзіная абарона беспрытульным.
О, мой чацьверты энэргаблёк!
Я і цяпер бачу, як выходзяць зь тваіх вачнічаў сінія касачы,
Як лезе адтуль чабор. Як раз’язджаюцца з тваіх вантробаў
Машыны поўныя каханьнем да Бараўлянаў.
О мае Бараўляны!
– Ну, ўсё, усё!.. – занепакоіўся адзін з нас. –
Гэта што СЬМЕРЦІ ДЗЕНЬ, або яму жарты?
– Але гэта і ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ таксама, – адказала дамавіна.
О, мае Паазер’е!
Мае Палесьсе!
Між вамі ляжаць мае Бараўляны. – усё сьпяваў ты нудотную песьню, –
Там паветра такое шчыльнае, што цыгарэтаю я рабіў у ім дзіркі.
Там дактары такія барадатыя, што кожны зь іх напісаў па “Капіталу”.
Там пухнінаў так шмат, што можна выкласьці дарогу ад Палесься да Паазер’я.
О, мае Навінкі!
– Але, дзе твае сумленьне?! – запытаў адзін з нас.
– Лады. – ўсё ж адказаў ты яму.
О, мая Берасцейская крэпасьць!
Твае сутарэньні дагэтуль хаваюць герояў мінулага часу,
Твае сутарэньні цяпер нараджаюць герояў заганага ладу,
Твае сутарэньні як мамы ўлоньне паэту…
нагэтым
О, мае Паазер’е!
Мае Палесьсе.
гук выхаду хуя з порнаакторкі абарваўся
зь нянацку.
Што характэрна
пры гэтым на твары
нам паляцелі
дробныя кроплі.
І мы апусьцілі цікаўные пальцы
У твае пухніны, сэрца ў твае, у твае лёгкія.
І кожны адчуў, што цела твае ільецца.
– Што гэта ільецца? – адзін запытаў.
– Гэта ільецца ПАЭЗІЯ. – сказаў другі.
– Гэта ільецца СЬМЕРЦЬ. – сказаў трэці.
ЗЬ ПАЭТА ІЛІЎСЯ ДЗЕНЬ