Андрэй Пакроўскі. Хто хоча стаць міліянерам

– Дык вось, пытаньне на мільён рублёў: “Колькі ўзмахаў робіць эўрапейская ластаўка за сэкунду? Варыянт А: 23, B: 33, С: 43, D: 53”

– Я ня ведаю адказу на гэтае пытаньне, таму я cкарыстаю падказку “званок сябру”

– Каму мы будзем тэлефанаваць?

– Майму сябру.

– Гэта Максім Галкін, ігра “Хто хоча стаць міліянэрам?”. Ваш сябра…

– ЦЭ, – ня даў яму скончыць голас сябра з слухаўкі й праз сэкунду ўжо былі чутны кароткія гудкі.

– ЦЭ, – адказаў К. імгненна. нядаўшы Галкіну прыйсьці ў сябе

– Але ж… ён нават ня чуў пытаньня, – зьдзівіўся Максім Галкін

– Я веру свайму сябру, як роднаму брату.

– Ну ЦЭ дык ЦЭ, – быў вымушаны пагадзіца вядучы

Напружаная цішыня і раптам заміргалі лямпачкі, засьпявалі фанфары, заля з усяе моцы запляскала ў ладкі. К. заплюшчыў вочы, ён ня верыў свайму шчасьцю.

– Я віншую вас. Вы выйгралі адзін мільён рублёў. Як зьбіраецеся патраціць грошы?

– Палову я, вядома, ахвярую на дабрачыннасць, а другую … прап’ю.

На наступным тыдні К. сядзеў у кавярні разам са сваім сябрам і прапіваў другую палову.

– Але ж… скуль ты ведаў адказ на пытаньне, якога нават ня чуў.

– Усё вельмі проста, – адказваў сябар, – гэта быў паўтор ад 2.03.07, але ў той раз ты памыліўся…