Дзеці канаплянага ветру

ледзьве-ледзь прыдумалі кола
і нават да цялегі прымацаваць яго не пасьпелі
а ўжо прыйшоў нехта ў вопратцы белай
ад вялікай хуткасьці – ўбачыў ён –
пруткі ўсе кіраваліся да ўсходу

мы вярталіся па сьлядох вобаду
і знаходзілі разрэзаных надвая зьмеяў
тыя сычэлі нам – сьпадарожнікі але чулі –
сьпіцы клеціва для пачвараў толькі
вось жа абуджаныя не схаваюцца ад джала

але той хітон біў нас сьнежным лязом
вершнік сталлю калматы ламаў лёд
імчаў праз жоўты туман цяжкі у залёвую вежу
датыкаючай функцыю вылічаць дзе
і ўзгадаюць пра край зямлі

каб ужо і не вяртацца больш ніколі