дзяўчынка натуе сны
і піша на yahoo.com
хлапец на сцяжыну вайны
выходзіць мудак мудаком
шукае цыцкі дзіцё
змагаецца барацьбіт
віруе быццам быццё
пасля нібыта нябыт
нябёсы вісяць – узваж! –
і бачацца ўсё ярчэй
як дрэды і татуаж
калі не помніш вачэй
і кожны мінак – манах
бо ў сэрцы неба і Бог
і ты ім патрэбны нах…
але й табе яны пох…