Эрнэст Брыль. Клікаў нас Бог (пер. В. Сёмуха)

Клікаў нас Бог на танец, на спеў і на радасць,
А мы прыйшлі, бадай што, на забавы —
Не здрыгануўся свет, спеў наш сышоў на благасць,
Не енчыў танец, і смех быў кульгавы.

Клікаў нас Бог на любоў, — нам на поблядкі трэба
Пазбягацца было. Нуда, пазяхоцце…
Нам месца заслаў сенам планетаў — прыходзьце! —
І прыляпіў, як гняздо ластаўцы, неба.

Клікаў нас Бог на вечнасць, а мы палічылі —
На пахаванне. Кожны труны сваёй майстар
Плакаў. Скрушліва курчыў грымасы.
Трупы астылі, калі адчыніў Ён дзверы.
Чакаў. Святло паліў. Не цяміў,
Чаго пад зямлю нас так цягне,

З якое халеры…
Калі ўсё у нас насцеж,
Адвярніся ж адно…

Клікаў нас Бог на танец, на песню, на шчасце
І ўсё яшчэ кліча… Канца не відно.