Кірыла Анохін. Два вершы пра ямы

***

ямы:
ты вы
ён яна
яно
яны
я
мы

***

у гэтай яме
ўсё сваё жыццё
граў
сумны аркестр
таму што яму не хапіла нот
выбрацца